Збор на лекі для Мікалая Статкевіча .

*

Збор на лекі для Мікалая Статкевіча
Зборы мы аб’яўляем вельмі рэдка, але выпадак сапраўды выключны.

Пасля інсульту, выкліканага неадэкватным лячэннем адным аспірынам у турме, Мікалай мае патрэбу ў медыкаментах, якія зараз яму недаступныя. Магчымасць прайсці лячэнне ў Германіі ёсць, але вяртанне дадому не гарантавана, і пазіцыя Мікалая наконт гэтага адназначная.

На шчасце, зараз ён дома, пад наглядам сваёй жонкі, Марыны Адамовіч, яна медык. Нажаль, лекары якія прыходзяць выпісваюць толькі слабыя джэнерыкі, а не неабходныя прэпараты.

Паводле складзенага Марынай спісу, патрабуецца каля 1000 эўра на лекі.
Чаму тысяча? Упакоўка Xarelto (дзеючае рэчыва рывоксабан) на 98 таблетак па 20 mg каштуе 400 еўра. Аднаго пакавання хопіць на тры месяцы, у ідэале жадалася бы два.
Замоўлена яшчэ некалькі найменняў па дзейных рэчывах, па 20-30 еўра за ўпакоўку, у розных колькасцях. Тут мы будзем, зыходзячы са сабранай сумы, кансультавацца са спецыялістамі і падбіраць аптымальную камбінацыю. Прыклады лекаў і кошты на фота.

Paypal: [email protected]
Біткойн bc1q2sfwdv8kwlc62sk8cgkw5mdv8hy0y9kjdnxd9fcmxqqjyjvufd2qlfvgzy
Калі ласка, указвайце ў прызначэнні „Статкевіч“.

Па змаўчанні данат будзе лічыцца ананімным. Спіс тых, хто даслаў, не будзе публікавацца. Аднак, калі Вы не супраць убачыць сваё імя ў справаздачы, пішыце „публічна“, можна дадаць псеўданім, які мы пакажам замест Вашага імя.

Як толькі сума перавысіць мэтавую, мы закрыем збор. Справаздача будзе апублікавана прыблізна праз два-тры тыдні пасля закрыцця збору.

Дзякуй https://t.me/shosbelarus/1523 за дапамогу.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА