1 кастрычніка 1817 года студэнты Віленскага ўніверсітэта стварылі Таварыства філаматаў — таемную асв…

*

1 кастрычніка 1817 года студэнты Віленскага ўніверсітэта стварылі Таварыства філаматаў — таемную асветніцкую і патрыятычную арганізацыю. Сярод яе сяброў былі Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Тамаш Зан. Яны марылі пра вольную будучыню беларускага народа. Але ўжо ў 1823 годзе філаматы і філарэты былі арыштаваныя і пакараныя расійскай уладай, якая баялася іншадумства.

Прайшло больш за 200 гадоў, а гісторыя паўтараецца. Расія імкнецца знішчыць беларусаў праз дыктатарскі рэжым Лукашэнкі. Але, як і тады, дух свабоды не зламаць.

Сёння Вільнюс зноў стаў домам для тых, хто любіць Беларусь. Тут жывуць творцы, дактары, настаўнікі, праграмісты, працоўныя, студэнты — беларусы, якія мараць пра вольную і дэмакратычную незалежную краіну.

Мы шчыра ўдзячныя Літве за прытулак, абарону, салідарнасць і падтрымку. Менавіта тут многія з беларусаў знайшлі дом, змаглі ўдыхнуць паветра свабоды і атрымалі каштоўны досвед, які, бясспрэчна, спатрэбіцца ў вольнай Беларусі.

Жыве Беларусь!

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА