Беларусь працягвае жыць у цемры.

 

ААН: Беларусь працягвае жыць у цемры рэпрэсій

Спецыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс апублікаваў свой першы даклад пра сітуацыю ў краіне за перыяд з красавіка 2024 да сакавіка 2025 года. Вывады — жахлівыя, але, на жаль, не новыя: рэжым Лукашэнкі працягвае сістэмныя парушэнні правоў чалавека, палітычны пераслед і здзек з грамадзян.

У дакладзе адзначаецца:
• Выбары 2025 года былі несвабоднымі і несправядлівымі, а людзей пазбаўлялі права балатавацца і галасаваць;
• Больш за 1200 палітвязняў, у тым ліку падлеткі, застаюцца за кратамі;
• Фіксуецца катаванне і жорсткае абыходжанне з вязнямі, асабліва палітычнымі, у тым ліку з жанчынамі, старэйшымі і непаўналетнімі;
• Рэпрэсіі за мяжой — рэжым працягвае пераследаваць беларусаў у выгнанні, пазбаўляе маёмасці, судзіць завочна і пагражае сваякам;
• Прымусовае псіхіятрычнае лячэнне ўжываецца як форма палітычнага гвалту;
• Сотні «пакаяльных» відэа, запісаных пад прымусам, разглядаюцца як метад катаванняў;
• Свобода слова і прэсы — знішчана, журналістаў арыштоўваюць, рэдакцыі разбураюцца.

Партыя “Народная Грамада” дзякуе спадару Муйжніексу за даклад і за тое, што голас беларусаў пачуты на міжнародным узроўні. Але аднаго дакладу недастаткова. Нам патрэбны салідарнасць, ціск і, галоўнае, падтрымка людзей, што працягваюць змагацца за праўду.

Беларусь павінна быць вольнай

 

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА