Ланцуг памяці: 5 год мы выходзім да КДБ
29 кастрычніка ў Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій пяты год запар у цэнтры Мінска ладзіцца жалобнае мерапрыемства «Ланцуг памяці». Яго мэта – ушанаваць памяць ахвяр НКВД менавіта ў тым месцы, дзе людзей катавалі і забівалі. Мікалай Статкевіч лічыць, што месца, куды трэба прыходзіць у першую чаргу 29 кастрычніка – гэта будынак КГБ. Тым болей, што …