Ланцуг памяці: 5 год мы выходзім да КДБ

29 кастрычніка ў Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій пяты год запар у цэнтры Мінска ладзіцца жалобнае мерапрыемства «Ланцуг памяці». Яго мэта – ушанаваць памяць ахвяр НКВД менавіта ў тым месцы, дзе людзей катавалі і забівалі.

Мікалай Статкевіч лічыць, што месца, куды трэба прыходзіць у першую чаргу 29 кастрычніка – гэта будынак КГБ. Тым болей, што пераемнікі НКВД не пакаяліся. Яны не стаяць тут побач с людзьмі, а наадварот – спрабуюць перашкодзіць і запалохаць тых, хто прыйшоў на “Ланцуг памяці”.

На думку М. Статкевіча, быць у такі дзень у цэнтры Мінска больш важна, чым у любым іншым месцы. Гэта нашмат больш страшна і небяспечна, але нехта павінен прыходзіць менавіта сюды, да КГБ. Каб тое, што адбылося ў 30-е гады, ніколі болей не паўтарылася.

Менавіта таму 29 кастрычніка актывісты Народнай Грамады і разам з саюзнікамі па БНК пяты год запар прыходзяць на «Ланцуг памяці» да будынку КГБ на праспекце Незалежнасці ў Мінску.