Актывістка партыі “Народная Грамада” Святлана Галуза выступіла на міжнароднай анлайн-канфе…

*

28 траўня актывістка партыі “Народная Грамада” Святлана Галуза выступіла на міжнароднай анлайн-канферэнцыі, прысвечанай міграцыі і барацьбе з ракам. Актывістка распавяла слухачам з краін Еўропы, Азіі і ЗША ўласную гісторыю барацьбы з ракам.

Цягам свайго выступу яна ўзгадала пра беларускіх палітвязняў з анкалогіяй, якія не атрымліваюць неабходных лекаў і марудна паміраюць за кратамі. Таксама канферэнцыя стала выдатнай нагодай падзяліцца праблемамі беларускіх уцекачоў з доступам да медыцыны ў Літве падчас чакання афіцыйнага статусу і дакументаў.

Партыя “Народная Грамада” дзякуе арганізатарам канферэнцыі – Youth Cancer Organisation – за магчымасць распавесці пра Беларусь на міжнародным узроўні. Сёння ў беларускіх турмах сядзяць некалькі дзясяткаў палітвязняў з цяжкімі хваробамі. Яны не атрымліваюць ніякага лекавання і паміраюць або ў турме, або пасля выхаду на свабоду, як гэта адбылося з 39-гадовай Ганнай Кандраценка. І мы павінны выкарыстоўваць кожную магчымасць нагадаць свету пра катаванні беларусаў, якія выступілі супраць дыктатуры.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА