Аб’яднанне былых палітвязняў RE:BELarus падтрымлівае рэзалюцыю “Аб прызнанні інтэрвенцыі Расійскай Ф…

*

Аб’яднанне былых палітвязняў RE:BELarus падтрымлівае рэзалюцыю “Аб прызнанні інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі”, прынятую ў Вільнюсе 21 лістапада 2025 года.

Мы падзяляем выснову пра тое, што шматгадовае ўмяшанне расійскай федэрацыі ва ўнутраныя справы Беларусі прывяло да страты самастойнасці краіны і стварэння гібрыднай формы акупацыі.

Мы лічым неабходным міжнароднае прызнанне гэтага факта і пашырэнне падтрымкі беларускіх грамадзянаў у іх імкненні вярнуць суверэнітэт, законнасць і магчымасць свабоднага развіцця сваёй дзяржавы.

RE:BELarus заклікае міжнародныя арганізацыі і партнёраў:

– да ўзмацнення намаганняў дзеля спынення знешняга кантролю з боку Расіі над Беларуссю,

– да падтрымкі грамадзянскай супольнасці,

– да садзейнічання будучым дэмакратычным пераменам і дэакупацыі краіны.

Мы верым, што толькі праз прызнанне рэальнага становішча і сумесныя дзеянні можна вярнуць беларусам свабоду і незалежнасць.

Беларусь павінна належыць свайму народу!

https://t.me/REBELarus1

@REBELarus20

[email protected]

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА