Блізкія Мікалая Статкевіча ўжо чацвёртыя суткі не ведаюць пра яго месцазнаходжанне.
Інфармацыя пра тое, што ён «знайшоўся» ў Глыбоцкай калоніі, пакуль не пацверджана.
Нагадаем, 11 верасня лідар беларускай апазіцыі, палітвязень Мікалай Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь падчас прымусовай дэпартацыі ў Літву. На мяжы ён выбіў дзверы аўтобуса, у якім везлі зняволеных, і выбег на тэрыторыю Беларусі.