Ч.2. БНК Чаму гэта мой асабісты выбарЯ прыйшла да кластара не ў тэорыі, а праз жыццё.Я шмат гадоў на…

*

Ч.2. БНК

Чаму гэта мой асабісты выбар
Я прыйшла да кластара не ў тэорыі, а праз жыццё.
Я шмат гадоў назірала:
– чаму адны мадэлі развальваюцца;
– што трымаецца;
– што дае вынік;
– што аб’ядноўвае беларусаў, а што адштурхоўвае.
І я зразумела, што мы можам быць моцнымі толькі ў той форме, якая адпавядае нашаму характару.

Вертыкаль забівае ініцыятыву.
Гарызанталь губляе кірунак.
Кластар дае нам і свабоду, і структуру.

Іменна гэта тая мадэль, якая не перашкаджае беларусам быць сабой і дае магчымасць рэалізаваць сябе ў той галіне, дзе ён пачуваецца ўпэўнена..

Нашым украінскім навукоўцам!
Я вельмі ўдзячная пану Юрыю Буздугану.
Яго геапалітычныя даследаванні паказалі мне, як уладкаваны сучасны свет на ўзроўні сістэм, а не выключна падзей.
Дзякуючы яму я пераканалася, што кластар гэта не прыгожая астранамічная метафара, а натуральны механізм развіцця, прыродны.
І дзякую Олене Скоморощенко за яснасць, адкрытасць і ўменне перакладаць складанае на зразумелую мову. Яе ўплыў дапамог мне аформіць кластарную мадэль не як “тэорыю”, а як жывы, цэласны падыход.

І апошняе.
Чаму я выбіраю кластар?
Таму што гэта мадэль, у якой беларусы могуць дыхаць, працаваць, спрачацца, ствараць і перамагаць.
Мадэль, у якой няма “вышэйшых” і “ніжэйшых”.
Мадэль, якая аб’ядноўвае людзей, а не ламае іх.

Беларусь — гэта не піраміда.
І не плоская сетка.
Беларусь — гэта сузор’е.
І мы — яго зоркі.

Кожная важная.
Кожная патрэбная.
Кожная на сваёй арбіце — але разам.

Гэта і ёсць наш беларускі кластар.
І я ўпэўненая: гэта наш шлях.

Helen Minskaya, Вільня 26.11.2025г.

P.s. я дзякую кожнаму, хто прымаў удзел у распрацоўцы БНК. Кожная вашая бессоная ноч, кожная кансультацыя, кожнае тлумачэнне ў неабходнасці ўкаранення, яшчэ пакуль новай і не ўсім зразумелай, але жыццёва важнай мадэлі. Мы гэта зрабілі, калегі па кааліцыі. Цяпер выбар за беларусамі.

Жыве Беларусь!

Ч.1 БНК

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА