Форум Статкевіча.

У Сейме Літвы прайшоў Форум  Статкевіча.

21.11.2025
Форум Мікалая Статкевіча прайшоў 21 лістапада ў Сейме Літвы. Яго арганізавала партыя “Народная грамада” і літоўскія лібералы на чале з еўрадэпутатам Пятрасам Аўштравічусам. Падтрымалі форум партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і “Краіна для жыцця”.

Сваю падтрымку беларусам выказаў і адкрыў форум Спікер парламента Літвы Юозаса Олекас, які ў сваёй прамове падтрымаў беларусаў у змаганні супраць дыктатуры на карысць дэмакратыі ў Беларусі.

Паводле выконваючага абавязкі кіраўніка партыі “Народная грамада” Яўгена Вільскага, апошнім часам было шмат хейту ў іх бок, але нягледзячы на гэта форум адбыўся і сабраў мужных людзей:
– Канферэнцыя імя Міколы Статкевіча – гэта прапанова літоўскага боку, нашага арганізатара Пятраса Аўштравічуса, які прапанаваў праводзіць штогод гэтае мерапрыемства. І мы сёння выступілі ў Сейме Літвы. І на гэтым форуме выступіла адна з першых асобаў Літвы – Юозас Олекас.

Як зазначыў Пятрас Аўштравічус, барацьба за свабоду – гэта канкрэтныя дзеянні, і яны маюць на мэце аб’яднанне супраць дыктатуры:
– Калі дэмакратычная апазіцыя думае пра дэмакратыю, гэта азначае, што яна мяркуе, што будуць разнастайныя партыі – будуць лібералы, будуць кансерватары, сацыял-дэмакраты, будуць цэнтрысты ў дэмакратыі і г.д.  Гэта для мяне азначае, што палітычныя партыі павінны працаваць разам, яднаючыся, таму што агульны вораг, то бок рэжым Лукашэнкі і крамлёўская рука ў Беларусі ,проста не пакідаюць іншага шляху, як толькі ісці па шляху аб’яднання і барацьбы з рэжымам.
Форум Мікалая Статкевіча плаўна перацёк у канферэнцыю пад назвай “Сход неабыякавых”, якая прайшла пасля абеду ў іншым памяшканні Вільні. На сходзе была прадстаўленая Беларуская Нацыянальная Кааліцыя (БНК), агучаныя дэкларацыя і рэзалюцыя канферэнцыі ў падтрымку Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА