Мікалай Статкевіч — ахвяра гвалтоўнага знікнення.

*

Мікалай Статкевіч — ахвяра гвалтоўнага знікнення

23 верасня эксперты ААН выступілі з жорсткай заявай: спроба дэпартаваць, а пасля знікненне Мікалая Статкевіча — гэта не толькі парушэнне міжнародных дамоваў, але і магчымы злачынны акт паводле міжнароднага права.

Нагадаем, палітык адмовіўся пакідаць Беларусь пасля вызвалення з турмы 11 верасня. Ён застаўся на нейтральнай тэрыторыі, адкуль яго забралі беларускія сілавікі. З таго моманту ніхто не ведае, дзе ён і ў якім стане.

«Ёсць сур’ёзныя падставы меркаваць, што Статкевіч стаў ахвярай гвалтоўнага знікнення і адвольнага затрымання», — падкрэслілі эксперты.

Гэта яшчэ раз паказвае сутнасць рэжыму: калі чалавек адстойвае сваю краіну, яго проста выкрадаюць. Але мы памятаем. Мы патрабуем праўды і вызвалення.

Жыве Беларусь!
Свабоду ўсім палітвязням!

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА