Мікалай Статкевіч: Гэта нашыя героі, мы вяртаем іх сабе

Сёння мы нарэшце здолелі ўшанаваць нашых герояў [у гэты дзень былі урачыста перапахаваныя Кастусь Калиноўскі і яго паплечнікі — рэд.].

Трэба прызнаць, што задачы і мэты, якія Рада БНР ставіла 101 з паловай год, таму не былі рэалізаваны цалкам. У нас няма ўстойлівай незалежнасці. У нас няма яшчэ пакуль беларускай Беларусі.

Зараз зноў расце пагроза нашай незалежнасці.

Ведаеце, гэта як знак з нябёсаў. Нашы мёртвыя вярнуліся да нас, каб устаць побач, даць прыклад, даць сігнал, што Беларусь трэба бараніць.

Гэты сігнал не быў пачуты той бандай, якая зараз кантралюе Беларусь. Яны паспрабавалі гэта праігнараваць. І атрымалася так, што гэты падарунак нябёсаў, гэты чын мёртвых, якія не пакінулі нас у бядзе застаўся не для нас. Прэзыдэнты, ганаровыя варты. Дзе гэты? Няма.

Такое ураджанне, што там ляжаць людзі, якія не маюць дачынення да Беларусі.

Але сёння адбылося тое, што павінна было адбыцца. Хай не было там прэзідэнтаў, ганаровай варты. Але па людзях было відно, чые гэта героі.

Нам прышлося перасякаць межу. У нас 30 чалавек толькі з адной Народнай Грамады не здолелі атрымаць візу. Але колькі людзей са ўсей Беларусі! Простыя людзі прыехалі, паказалі: гэта нашыя героі! Мы вяртаем сабе іх.

Жыве Беларусь!

About The Author