Таким образом кандидат в президенты от БНК отметил заслуги евродепутата от Литвы. Об этом Николай Статкевич написал в «Фейсбуке»:
Вялікую павагу выклікаюць людзі, якія змагагаюцца за свабоду свайго народа. Яшчэ большую — тыя, хто змагаецца за вызваленне чужых народаў.
Я маю гонар быць знаёмым з чалавекам, для якога дэвіз “За нашу і вашу свабоду!” даўно стаў прынцыпам жыцця і палітычнай дзейнасці. Гэта дэпутат Еўрапарламента ад Літоўскай Рэспублікі Пятрас Аўштравічус.
Сумленны і прыстойны чалавек, якога любяць і паважаюць нават варагуючыя паміж сабой палітыкі. Патрыёт сваёй краіны, які шмат працуе дзеля свабоды і дэмакратыі паняволеных народаў.
Да прыкладу, вечарам 22 лістапада ў Вільні адбылася сустрэча Пятраса з беларусамі, чые блізкія апынуліся ў цяжкім становішчы па палітычным прычынам. І ён адразу прапанаваў ім канкрэтную дапамогу.
На жаль, яго шматгадовая дзейнасць па дапамозе грамадзянскай супольнасці Беларусі дагэтуль застаецца не адзначанай і нават мала вядомай у нашым грамадстве.
Дзеля таго, каб хоць нейкім чынам аднавіць справядлівасць у гэтым пытанні, я скарыстаўся старадаўняй вайсковай традыцыяй, згодна з якой афіцэр можа перадаць сваю ўласную ўзнагароду таварышу, каб адзначыць яго выключны ўнёсак у сумеснае змаганне.
Таму 22 лістапада я перадаў свой медаль “100 год БНР” Пятрасу Аўштравічусу, каб адзначыць яго вялікі ўнёсак у нашу супольную барацьбу за свабоду.
За нашу і вашу свабоду!