НА ПРАЦЫ ЗАМЕСТ АДПАЧЫНКУ.

Амаль паўмільёна пенсіянераў — на працы замест адпачынку

Больш за 470 тысяя беларускіх пенсіянераў працягваюць працаваць. І гэтая лічба павялічваецца. Гэта не пра “актыўнае даўгалецце” і не пра “сацыяльную адказнасць”, якой любяць прыкрывацца лукашэнкаўцы. Гэта — пра выжыванне.

Пенсіі ў Беларусі — мізэрныя. Яны не пакрываюць нават базавых патрэбаў: ежы, камуналкі, лекаў. Людзі, якія ўсё жыццё адпрацавалі на дзяржаву, сёння вымушаныя зноў ісці на працу. Каб жыць. Каб не апынуцца на мяжы галечы. Каб дапамагчы дзецям і ўнукам, якім таксама цяжка.

Але чаму так адбываецца? Бо з краіны масава з’язджае моладзь. Тысячы таленавітых, адукаваных беларусаў былі вымушаныя пакінуць Радзіму, ратуючыся ад рэпрэсій, безнадзейнасці і несправядлівасці. І яшчэ невядома колькі рыхтуюцца выязджаць — назаўсёды. Беларусы прагаласавалі супраць Лукашэнкі нагамі. У выніку на рынку працы пустэча, а тых, хто яшчэ можа, прымушаюць трымаць эканоміку на сваіх плячах. Нават калі ім ужо за 70.

Рэжым, які называе сябе “сацыяльнай дзяржавай”, насамрэч паразітуе на старэйшым пакаленні, з якога выціскаюць апошнія сілы. І гэта — не клопат. Гэта здзек.

Беларусы заслугоўваюць годнай старасці, а не катаржнай працы пад прымусам галечы. І мы ведаем, хто ў гэтым вінаваты.

 

 

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА