Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні .

*

Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні — іх родным тэлефануе Васкрасенскі па гэтым пытанні

Праваабаронцы атрымліваюць сведчанні таго, што апошні час палітвязняў масава прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Гэта адбываецца ў розных месцах няволі па ўсёй краіне.

У ліпені «Вясна» паведамляла, што ў наваполацкую калоніі № 1 кожны дзень прыязджаюць прадстаўнікі менскай пракуратуры, якія прымушаюць палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні.

Таксама ў апошнія тыдні актывізаваўся Юры Васкрасенскі — ён тэлефануе родным палітвязняў і распавядае ім пра ўмовы і акалічнасці памілавання, агітуючы за тое, каб іх сваякі за кратамі напісалі прашэнне на імя Лукашэнкі.

Крыніца: “Вясна”

About The Author