У Сейме Літвы адбылася сустрэча прадстаўнікоў партыі Народная Грамада з першым віцэ-спікерам Сейма Ёзасам Олекасам. Ёзас Олекас – вялікі і даўні сябар дэмакратычнай Беларусі. Ён заўсёды “трымае руку на пульсе” таго, што адбываецца. У цяперашні час ён узначальвае групу “сяброў Беларусі” ў Сейме. Акрамя таго, ён сацыял-дэмакрат, як і партыя Народная Грамада.
Сустрэча прайшла ў ўтульнай нефармальнай абстаноўцы, але пытанні абмяркоўваліся сур’ёзныя. Ёсць надзея, што новая літоўская ўлада зменіць стаўленне да становішча беларускіх палітычных уцекачоў у краіне. І лозунгі сацыял-дэмакратаў “Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць” заіграюць новымі фарбамі.