Да партый БХД і “Народная Грамада” далучаецца “Краіна для Жыцця”

*

Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і “Народная Грамада” пашырылі падпісаны Мемарандум аб супрацы. Да іх далучыўся аргкамітэт па стварэнні партыі “Краіна для Жыцця”.

Ідэя нашай супрацы, хоць мы і прадстаўляем розныя палітычныя плыні, узнікла яшчэ ў мінулым годзе, – кажа генеральная сакратарка партыі “Народная Грамада”, валанцёрка і блогерка Хэлен Менская:

– Яшчэ ў 2023 годзе ўзнікла пытанне працы палітычных партый у кантэксце сучаснай сітуацыі, і мы, маючы досвед працы з БХД, аб’ядналі з імі свае сілы, аб’ядналі каманды, выпрацавалі агульныя мэты, якія мы можам рэалізаваць разам. Таму што трэба разумець, што Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя – гэта правацэнтрысты, а “Народная Грамада” – гэта сацыял-дэмакраты, гэта левацэнтрысцкае крыло. На дадзены момант, калі далучаюцца да нас лібералы ў выглядзе “Краны для жыцця”, мы значна пашырылі сваю супрацу. Таму што мы ахопліваем такім чынам вельмі вялікі электарат з пункту гледжання палітычнай працы. І для нас гэта вельмі важна, таму што людзі розных паглядаў могуць знайсці паразуменне ў вельмі значных для Беларусі пытаннях. І на мэце – правядзенне незалежных выбараў пад эгідай АБСЕ, каб фіксавалі, што ў Беларусь нарэшце прыйшла дэмакратыя. Адпаведна ў гэтым кірунку мы будзем працаваць, незалежна ад іншых структураў. І мы запрашам іншыя каманды, калі вы падзяляеце нашыя мэты, нашыя задачы, і здатныя гэта рэалізаваць, а не адседжваццеся ў куточку, мы запрашаем вас да Мемарандуму 2023 году. Наступны крок – гэта блок Салідарнасць, дзе мы ўжо непасрэдна ўзгадняем свае палітычныя крокі, і ўжо рухаемся ў кірунку дэмакратызацыі беларускага грамадства і Беларусі адпаведна.

“Правядзенне незалежных выбараў пад эгідай АБСЕ – гэта адзін з галоўных напрамкаў нашай дзейнасці”, – адзначае Хэлен Менская.

Цалкам гутарка:

https://racyja.com/by/palityka/narodnaja-hramada-bchd-i-kraina-dlja-zyccja-padpisali-sumesny-memarandum/

About The Author