Партыя “Народная Грамада” запатрабавала “бескампраміснай рэакцыі” міжнароднай супольнасці на знікненне Статкевіча
“Неадкладнай і бескампраміснай рэакцыі ад беларускай і міжнароднай супольнасці” запатрабавала Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Народная Грамада” (не зарэгістраваная) у сувязі са знікненнем яе старшыні Мікалая Статкевіча.
“11 верасня Мікалай Статкевіч быў вывезены з месца ўтрымання і дастаўлены да мяжы праз пункт пропуску Каменны Лог. Відэа- і фотафіксацыя паказваюць, што палітык заставаўся на нейтральнай паласе. Гэта пацвярджае в.а. старшыні партыі Яўген Вільскі”, — гаворыцца ў заяве, апублікаванай у тэлеграм-канале партыі.
Сведчанняў пра тое, што Статкевіча “прымусова выводзілі ў бок Літоўскай Рэспублікі, не паступала”, падкрэслівае “Народная Грамада”.
Партыя патрабуе “публічнага абвяшчэння поўнай інфармацыі ад органаў, адказных за вываз і суправаджэнне асобы (спіс службовых асоб, транспартныя сродкі, маршруты, дакументы)”.
✅ Падрабязнасці (https://pozirk.online/be/news/155409/) | 🗝 Без VPN (https://storage.googleapis.com/pozirk/read.html?page=/be/news/155409/)
📷 hramada.org