Сакавік выдаўся прадуктыўным, асабліва канец месяца. 30 сакавіка старшыня моладзевага крыла нашай па…

*

Сакавік выдаўся прадуктыўным, асабліва канец месяца. 30 сакавіка старшыня моладзевага крыла нашай партыі прыняла удзел у круглым стале, які прайшоў у сценах Сейма Літвы.

Асаблівым акцэнтам сустрэчы стала моладзевая дыскусія , дзе абмяркоўваліся літоўскі вопыт свабоды і беларускія 5, амаль 6, гадоў навучання ва ўнікальнай еўрапейскай дэмакратыі. Былі ўзняты пытанні матывацыі моладзевага ўдзелу ў палітыцы, выклікаў, з якімі сутыкаюцца беларускія маладыя людзі, і таго, якія сумесныя мерапрыемствы могуць аб’яднаць моладзь. З асноўным дакладам выступіў чалец Еўрапейскага парламента Дайнюс Жалімас.

Дыскусія ў Вільні па сваім узроўні і ўцягнутасці партнёраў нагадала сустрэчу ў Бруселі ў студзені 2025 года. Прыемна бачыць, што еўрапейскія інстытуты захоўваюць падтрымку ў працы з беларускім парадкам дня: тыя пытанні, якія мы ўзнімалі ў Еўрапарламенце, сёння знаходзяць канкрэтныя рашэнні на нацыянальным узроўні ў Літве.

Дзякуем Сейму Літвы за нязменную падтрымку і магчымасць весці прамы дыялог. Праца працягваецца!

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА