Запрашаем Вас на «Сход Неабыякавых»
21 Лістапада 2025 года ў Вільні.
ПРАГРАМА СХОДУ НЕАБЫЯКАВЫХ
1.Маральныя Лідэры Беларусі.
2.Беларуская Нацыянальная Кааліцыя (БНК).
Тэма: стварэнне палітычнага цэнтра нацыянальнага дзеяння
Мэта: зацвердзіць БНК як пераходны орган стратэгічнага кіравання і прадстаўніцтва беларускага народа.
Кароткая характарыстыка:
БНК — цэнтральны орган каардынацыі дэмакратычных ініцыятыў, дыяспары і саюзнікаў.
Асноўныя напрамкі дзейнасці: палітычны, эканамічны, інфармацыйны, абарончы.
БНК — аснова для будучага пераходнага ўрада.
Асноўныя будучыя рашэнні Сходу:
Пацвярджэнне легітымнасці БНК як інстытута нацыянальнага прадстаўніцтва.
Фарміраванне Рады кіраўніцтва і сектаральных аддзелаў (палітычны, эканамічны, бяспекі, інфармацыі).
Узаемадзеянне з саюзнікамі (Украіна, Літва, Польшча, ЗША, ЕС, NATO) у рамках кааліцыйнага фармату.
3.Інтэрвенцыя і вызваленне Беларусі.
Тэма: міжнародна-прававое прызнанне інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і усталяванні гібрыднай формы акупацыі.
Мэта: падрыхтаваць юрыдычную пазіцыю аб інтэрвенцыі і гібрыднай акупацыі Беларусі.
Кароткая характарыстыка:
Беларусь з 1996 года знаходзіцца пад фактычным кантролем РФ, які ў 2022 годзе перайшоў у ваенную фазу.
У 2022–2025 гг. Беларусь стала плацдармам для расійскіх войскаў.
Неабходна прызнаць Беларусь інтэрвіраванай дзяржавай і ініцыяваць працэдуру дэакупацыі пры падтрымцы міжнародных інстытутаў.
Асноўныя будучыя рашэнні Сходу:
Падрыхтоўка рэзалюцыі “Аб прызнанні інтэрвенцыі і гібрыднай акупацыі Беларусі”.
Уключэнне гэтай пазіцыі ў дыпламатычную камунікацыю БНК з ААН, ЕС, ЗША, NATO.
Падрыхтоўка інфармацыйнай кампаніі “Беларусь — не саюзнік, а ахвяра інтэрвенцыі”.
4.Платформа дапамогі і каардынацыі замежных добраахвотнікаў.
Тэма: стварэнне сайта (платформы) падтрымкі беларускіх і замежных добраахвотнікаў
Мэта: наладзіць інфармацыйны і прававы цэнтр для ваенных, ветэранаў і ўдзельнікаў супраціву..
Кароткая характарыстыка:
Платформа — інструмент каардынацыі дапамогі, дакументавання параненняў, юрыдычнай падтрымкі і ўзаемадзеяння з партнёрскімі арганізацыямі.
Асновай становіцца інтэграцыя з JAF (Joint Allied Forces) — фарматам калектыўнай бяспекі ў рэгіёне.
Платформа таксама стане аналітычным і адукацыйным цэнтрам для беларускіх ініцыятыў у галіне бяспекі.
Асноўныя будучыя рашэнні Сходу:
Падрыхтоўка тэхнічнага задання для запуску сайта “Беларусь – саюзнік свабодных”.
Уключэнне блокаў: прававая дапамога, гуманітарная падтрымка, ветэранскі даведнік.
Супрацоўніцтва з партнёрамі (Украіна, Польшча, Літва, ЕС, NATO) па юрыдычным і гуманітарным напрамках.
5.ДАДАТКОВА.
Сімвалічныя будучыя рашэнні Сходу:
Пацвярджэнне прынцыпу “Беларусь – краіна свабодных, а не падуладных”.
Публічнае абвяшчэнне платформы БНК – JAF – Днепроўскі калідор – Еўраінтэграцыя як асноўнага напрамку стратэгіі.
Прыняцце рашэння пра падрыхтоўку Статута і Праграмы Сходу неабыякавых.
Фінансаванне:
З уласных сродкаў арганізатараў.
Аплата праезду, харчавання і
пражывання не прадугледжана.
Рэгістрацыя:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf50d0d4GOlG3imvAwB8vQX4d6q-PTeOJkOSXWJzmU7e5hpvQ/viewform?usp=preview
Пытанні ў чаце:
https://t.me/sxod_chat
БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
#сход_неабыякавых

