Сёння, 3 кастрычніка, актывісты партыі «Народная Грамада» далучыліся да пікету каля пасольства Герма…

*

Сёння, 3 кастрычніка, актывісты партыі «Народная Грамада» далучыліся да пікету каля пасольства Германіі ў Літве. Беларусы патрабавалі, каб нямецкая дзяржава прыцягнула да адказнасці Дзмітрыя Шынвізэ — былога начальніка аператыўна-рэжымнай часці калоніі №2 у Бабруйску.

Менавіта ён непасрэдна ўдзельнічаў у сістэмным гвалце супраць палітвязняў — як фізічным, так і псіхалагічным. Аднак замест адказнасці за злачынствы супраць беларусаў, Шынвізэ атрымаў нямецкія дакументы па праграме рэпатрыяцыі і сёння пражывае ў Германіі.

Мы ўпэўненыя: такія людзі павінны быць пакараныя і дэпартаваныя. Іх пражыванне ў еўрапейскай краіне небяспечна для былых палітвязняў, якія прайшлі праз катаванні, — хто ведае, што можа зрабіць ім былы сілавік і ці не супрацоўнічае ён дагэтуль з лукашэнкаўскімі структурамі. Гвалтаўнікі ў мундзірах павінны адказаць за тое, што рабілі ў беларускіх турмах.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА