Сёння ў Сейме Літвы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзняцця бел-чырвона-белага сцяга — сімвала дэмакрат…

*

Сёння ў Сейме Літвы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзняцця бел-чырвона-белага сцяга — сімвала дэмакратычнай Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел і актывісты Партыі «Народная Грамада». Гэта не проста жэст салідарнасці, а выразная пазіцыя: Беларусь — гэта не рэжым, а народ, які змагаецца за свабоду, годнасць і права жыць у дэмакратычнай краіне.

Падняты сцяг у сэрцы Вільні — напамін пра тое, што Беларусь жыве, што яе будучыня — гэта сям’я еўрапейскіх народаў і свабода. І мы зноў дзякуем нашым літоўскім сябрам за падтрымку беларускай дэмакратыі!

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА