Учора актывісты нашай партыі прыядналіся да святкаванняў Дня Волі ў Вільні.
Разам мы праслухалі зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, якая нагадала пра тое, што Беларусь будзе вольнай толькі тады, калі над ёй не будзе так званага “старэйшага брата” з Крамля.
Прагучалі вітанні і з боку літоўскіх палітыкаў — Жыгімантаса Павілёніса, Русланаса Баранаваса, Томаса Тамілінаса, якія нагадалі, што месца Беларусі — сярод еўрапейскіх народаў і што Літва заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць імкненне беларусаў да дэмакратыі.
Асабліва эмацыйнай выдалася прамова Паўла Севярынца, які нагадаў пра тое, як важна змагацца за Беларусь кожны дзень. А завяршылася свята шэсцем да амбасады Беларусі ў Літве, дзе былі запаленыя знічы ля партрэтаў забітых рэжымам і Масквой беларусаў

