…Уначы будзілі кожныя паўгадзіны, пастаянна. Я падслухаў размову дзьвюх жанчын, якія гэтым займалі…

*

…Уначы будзілі кожныя паўгадзіны, пастаянна. Я падслухаў размову дзьвюх жанчын, якія гэтым займаліся. Адна зь іх сказала: „Я паеду ў Польшчу і скажу, што я палітычная. Мне там дадуць прытулак“. А другая адказала: „Я таксама б з задавальненьнем, але мой ці то Дзіма, то ці то Саша — ён жа на „Д“ непрыстойнае слова — ён ня зможа знайсьці там працу“. Гэта тыя людзі, якія, у сутнасьці, займаюцца катаваньнямі…

…Калі б удалося ў 2020 годзе прыбраць гэты рэжым, то не было б вайны, і цяпер палякам не давялося б траціць 4 ці 5% валавага ўнутранага прадукту на сваё войска…

Калі пасадзілі Ціханоўскага і Статкевіча, ужо трэба было пачынаць уводзіць санкцыі. І ня нейкія там апэрэтачныя санкцыі, а сапраўдныя, каб ахнулі. Вось цяпер палякі закрылі мяжу. Цудоўна. Празь Беларусь ідуць велізарныя плыні тавараў. А цяпер Лукашэнка атрымае ад свайго гаспадара з Кітаю. Гэта вельмі добра

https://www.svaboda.org/a/33531819.html

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА