Вільня ўшанавала памяць забітых палітвязняў Беларусі19 кастрычніка.

*

Вільня ўшанавала памяць забітых палітвязняў Беларусі

19 кастрычніка на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні адбылася акцыя памяці і салідарнасці з забітымі палітвязнямі Беларусі. Мерапрыемства арганізавалі RE:BELarus, партыя «Народная Грамада» і Dapamoga.

Беларусы ўзгадалі тых, хто не дажыў да свабоды — Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Міколу Клімовіча, Ігара Ледніка, Дзмітрыя Шлётгаўэра, Валянціна Штэрмера, Андрэя Паднябеннага, Вадзіма Храско. Асобна адзначылі Мікалая Статкевіча, які застаецца сімвалам мужнасці і веры ў вольную Беларусь.

Нягледзячы на восеньскі холад, удзельнікі прынеслі кветкі, бел-чырвона-белыя стужкі і свечкі. Гучалі словы падтрымкі ўсім, хто цяпер за кратамі, і жывая музыка ў выкананні Сяргея Kosmas і Сяржука Чарняка.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА