Дыпламаты краін ЕС сустрэліся з жонкай Мікалая Статкевіча

25 лютага 2023 года дыпламаты ЕС, Чэхіі, Германіі, Фінляндыі, Францыі, Польшчы, Швецыі, Славакіі і ЗША сустрэліся з Марынай Адамовіч, жонкай палітвязня Мікалая Статкевіча, каб выказаць салідарнасць і заклікаць да яго вызвалення.

“А што вы рабілі, бачылі, перажылі за апошнія 1000 дзён? Кожны з гэтых дзён Мікалай Статкевіч правёў за кратамі, палітвязень у Беларусі”, – гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у сацсетках амбасады ЗША ў Беларусі.

Мікалай Статкевіч быў асуджаны па на 14 гадоў пазбаўлення волі, яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (арт.293 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

reform.by