ВЫЗВАЛІМ І ЎРАТУЕМ БЕЛАРУСЬ

Зварот Рады БНК
 
Пагроза незалежнасці Беларусі расце. Масква патрабуе „паглыбленай“ інтэграцыі і паэтапна зніжае датацыі паразітарнаму беларускаму рэжыму. Яго фінансавы крах робіцца непазбежным.
 
Таму той, хто незаконна выконвае абавязкі прэзідэнта, не зважаючы на гучную незалежніцкую рыторыку, вядзе таемныя перамовы продажу суверэнітэту краіны. Калі грамадства дазволіць яму працягнуць уладу праз чарговыя прэзідэнтскія псеўдавыбары, ён непазбежна саступіць патрабаванням Крамля.
 
Каб уратаваць незалежнасць Беларусі, трэба яе вызваліць ад дыктатуры.
 
Прэзідэнтская кампанія актывізуе грамадства і дае легальныя формы для адзінага мірнага шляху вызвалення — масавых і працяглых пратэстаў.
 
Рада заяўляе пра рашучасць арганізацый і рэгіянальных кааліцый Беларускага Нацыянальнага Кангрэса скарыстацца гэтымі магчымасцямі, каб вызваліць і ўратаваць Беларусь.
 
Заклікаем патрыётаў далучыцца да нас.
 
Жыве Беларусь!

About The Author