Жонка лідара партыі «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч ужо больш за два з паловай…

*

Жонка лідара партыі «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч ужо больш за два з паловай месяцы спрабуе даведацца, дзе знаходзіцца яе муж пасля падзей 11 верасня 2025 года. Менавіта ў гэты дзень Статкевіч быў памілаваны, але адмовіўся пакідаць Беларусь.

І вынік гэтай прынцыповай пазіцыі мы бачым сёння: Мікалай Статкевіч зноў у турме, а ўлада хавае інфармацыю пра яго месцазнаходжанне і стан здароўя.

Марына Адамовіч атрымала першы афіцыйны адказ толькі зараз. У адказе з МУС, падпісаным намеснікам міністра Генадзем Казакевічам і датаваным 21 лістапада, напісана:

«Паведамляю, што Статкевіч М. В. адбывае пакаранне згодна з прыгаворам Гомельскага абласнога суда ад 14.12.2021».

Вось так выглядае стаўленне да чалавека, які адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі, які хацеў застацца ў сваёй краіне…

Свабоду Мікалаю Статкевічу! Свабоду ўсім палітвязням!

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА