Зварот Кааліцыі палітычных партый (Мемарандум).

*

Зварот Кааліцыі палітычных партый (Мемарандум).

Кааліцыя палітычных партый “Народная Грамада”, “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і арг. камітэт па стварэнні партыі “Краіна Для Жыцця” аб’яўляе аб пачатку альтэрнатыўнай кампаніі аб’яўленым “прэзідэнцкіх выбарах” у Рэспубліцы Беларусь.
Кампанія “Мой прэзідэнт сядзіць у турме”.

Заяўленыя на выбары кандыдаты Канапацкая, Гайдукевіч і лукашэнка могуць гэта рабіць з адной простай прычыны.
Сапраўдныя кандыдаты ў прэзідэнты пасаджаныя імі за краты. Ніводзін з гэтых фрыкаў не змог бы канкураваць з рэальнымі лідэрамі Беларусі на свабодных выбарах. І яны пра гэта цудоўна ведаюць.

Такіх людзей вельмі шмат і яны розныя. Многія беларусы маюць такіх аўтарытэтных у іх вачах людзей, вартых быць першай асобай у Беларусі. І гэта не толькі Статкевіч, Севярынец, Ціханоўскі ці Бяляцкі, іх шмат.
Давайце ж пакажам іх і раскажам пра іх.

Пасты, акцыі, плакаты, майкі з партрэтамі і ўсё, што магчыма для тых беларусаў, хто ў бяспецы, нас сотні тысяч!

Для пачатку – ставім партрэты сваіх лідэраў на асабістыя аватарцы з хэштэгам #мойпрэзыдэнтсядзіцьутурме

Гэта лепш, чым заклікаць прыходзіць на ўчасткі нават пад добрымі намерамі.

Пакажам, што старонка не перагорнута і нічога не забыта.
Мы памятаем усіх і ўсё!

Жыве Беларусь!

About The Author