
Вячка Касінер: Сістэма зрывае сваю злобу і бясьсільле на прадстаўніках этнічнай меньшасьці
Пакуль усі са спачуваньнем сочаць за пахаваньнем служкі дыктатуры, дзяржава і МУС падаецца знайшлі сабе новых ворагаў. Камароўскі рынак, некалькі амапаўцаў пакуюць у машыну без апазнавальных знакаў жанчын ромаўскай знешнасці. Жанчына побач кажа, што гэта нешта накшталт аблавы на вулічны гандаль. Але нікога, акрамя ромаў пры нас не затрымлівалі. Безумоўна, гэта звязана з папярэднімі падзеямі…