15 кастрычнiка 2018 у Полацк завiталi цiкавыя госцi. У кавярнi Раздол адбылася сустрэча з вядомым гiсторыкам, былым намеснiкам старшынi Апазыцыi БНФ у беларускiм парламенце (1990-1995гг.), экс-старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi Грамада (1992-1995), старшынёй Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым, кандыдатам фiлалагiчных навук, ураджэнцам Полацка, каардынатарам апазыцыi БНФ у Вярхоўным савеце (1990-1995гг.), былым старшынёй партыi БНФ (2007-2009) Лявонам Баршчэўскiм, а таксама з беларускiм педагогам, дырэктарам беларускага гуманiтарнага лiцэю Уладзiмiрам Коласам.

На сустрэчы прысутнiчала каля 30 чалавек, што па полацкiм меркам не мала. Госцi прадставiлi iдэю стварэння беларускага нацыянальнага унiверсiтэту. Усiм прысутным былi раздадзены анкеты, якiя яны i запоўнiлi.У анкетах былi стандартныя для любой навучальнай праграмы пытаннi: аб накiрунках на якiя б хацелi пайсцi госцi сустрэчы, пра тое, што iх найбольш зацiкавiла у праграме, i г.д. Таксама на сустрэчу мусiў быў прыехаць вядомы беларускi этнолаг, былы загадчык кафедры этналогii у БДУ, былы кiраўнiк Сенату ЕГУ, Павел Церашковiч.

Цiкава, што Церашковiча выгналi з БДУ з-за палiтыкi, а з ЕГУ звольнiлi пасля пратэстаў выкладчыкаў супраць парушэння акадэмiчных вольнасцей у гэтай вiленскай ВНУ. Цiкава, што у 2003 тутэйшая камарылья злiквiдавала Еўрапейскi гуманiтарны унiверсiтэт (як i беларускi гуманiтарны лiцэй), але, як бачым, адмiнiстрацыя ЕГУ пераняла некаторыя традыцыi беларускiх дзяржаўных навучальных установаў.

Напачатку сустрэчы выступалi госцi. Кожны па 10-15 хвiлiн. Потым адказвалi на пытаннi гледачоў. За 2 гадзiны ад сустрэчы, асабiста ў мяне, засталiся прыемныя уражаннi. Спачатку думаў: ну якi беларускi нацыянальны унiверсiтэт? Фэнтэзi нейкае мала рэалiстычнае. Але потым, даведаўшыся, што зарэгiстравалi дадзеную арганiзацыю пасля 17-ай спробы, зразумеў, што гэтыя упартыя дзядзькi прарвуцца.. Засталося яшчэ атрымаць лiцэнзiю i з 1-га верасня 2019 могуць пачацца заняткi.

Унiверсiтэт не носiць выключна гуманiтарны характар. Будуць там i фiз-мат i iншыя напрамкi. На беларускай мове. Вялiкi уплыў будзе надавацца вывучэнню замежных моваў (чаго вельмi моцна не хапае беларускiм дзяржаўным унiверсытэтам). А англiйская мова ў ВНУ – гэта i ёсць Еўропа. Зрэшты у беларускiм нацыянальным унiверсiтэце будуць цягам 5 год вывучаць не адну, а дзве замежныя мовы.

Таксама кiраўнiцтва iнiверсiтэту зазначыла, што вернецца да сiстэмы 5 год. Яны лiчаць, што ў Беларусi, з пераходам на 4 гады навучання пачаўся працэс дэградацыi ў адукацыйнай сферы. У Еўропе таксама 4 гады (цi нават, бывае, што i 3) гады.Але гэта бакалаўрыят-лiцэнцыят. 70% выпускнiкоў iдуць далей у магiстратуру. А гэта яшчэ +2 гады. А ў Беларусi толькi 1-3% пасля «вышкi» iдуць працягваць навучанне далей. Атрымлiваюцца недавучкi. Таму у беларускiм нацыянальным унiверсiтэце будзе пяцiгодка.

Яшчэ госцi сустрэчы адзначалi тое, што у тым жа Сiэтле вельмi шмат беларускiх праграмiстаў. З рэспублiкi iдзе уцечка самых таленавiтых грамадзян. Цiкавы момант i па заробкам ва унiверсiтэтах. Калi якi-небудзь дацэнт зарабляе максiмум 400 еўра, то рэктар атрымлўвае каля двух тысяч i больш. У беларускiм нацыянальным унiверсiтэце такой шкоднай для краiны дыскрымiнацыi не будзе.

Што датычна беларускай улады, то яна вельмi баiцца такой якаснай канкурэнцыi ў сферы адукацыi. Спадар Трусаў заўважыу, што першы загад Антанаса Сметоны (презыдэнта Лiтвы у 1926-1940) калi ён атрымаў ад Сталiна восенню 1939 Вiльнюс (якi да гэтага знаходзiўся у складзе Польшчы) быў наступным: перанос галоўнага унiверсiтэта з Каўнаса ў новую сталiцу. У горад дзе большасць насельнiцтва былi яўрэi, беларусы, палякi, рускiя. Лiтоўцаў было толькi 1%. А цяпер, дзякуючы намаганням iнтэлектуальнай элiты, у Вiльнi большасць насельнiцтва лiтоўскамоўныя.

Цяперашняя беларуская улада нават выдумвала трукi у стылi «прынясiце дазвол ад нашчадкаў Францiшка Багушэвiча» (унiверсiтэт спачатку хацелi назваць у гонар гэтага славутага беларускага пiсменнiка). Але кiраўнiцтва унiверсiтэта звязалася з сынам Нiла Гiлевiча якi i даў дазвол. Унiверсiтэт будзе насiць iмя вядомага беларускага паэта.

А вось мясцовая улада рэагуе па рознаму. Той жа Баршчэўскi заўважыў, што за 2 днi да сустрэчы ў Полацку, у Лiдзе паслухаць рэктара i прарэктараў будучай навучальнай установы прыходзiлi як гарадскiя чыноўнiкi, так i дырэктара школаў. Каб потым аддаваць туды выпускнiкоў з беларускiх класаў (якiх дужа багата ў Лiдзе).

Таксама кiраўнiкi праекту паведамiлi i аб тым, што ва унiверсiтэце будзе створана магiстратура. У ёй будуць рыхтаваць кадры для унiверсiтэта. Каваць беларускую нацыянальную элiту. Плануюцца таксама i запрашэннi сусветнавядомых навукоўцаў.

Асабiста на мой погляд, дадзены эксперымент з беларускiм унiверсiтэтам – гэта адно з нешматлiкiх пазiтыўных рашэнняў прынятых у беларускiм грамадстве за апошнiя год 20. Дарэчы часу не так i шмат. Як сказаў Алег Трусаў: у нас ёсць 10 год выправiць сiтуацыю. Калi не атрымаецца – будзем адкiнуты на 30 год назад.

Алесь Круткiн, 16.10.2018.