Мінскі гаркам Народнай Грамады падтрымаў саюзнікаў
Мінскі гарадскі камітэт Народнай Грамады прыняў рашэнне падтрымаць выбарчае мерапрыемства кандыдатаў з “Еўрапейскай Беларусі”, якое пройдзе 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Старшыня партыі Мікалай Статкевіч заявіў, што таксама прыйдзе на акцыю саюзнікаў па БНК. Улічваючы пагрозу незалежнасці, мы павінны рабіць усё магчымае дзеля кансалідацыі патрыятычных сіл і ўмацавання Беларускага Нацыянальнага Кангрэса.