Мікалай Статкевіч: З днём герояў!
27 лістапада называюць Днём Герояў. 99 гадоў таму ў гэты дзень Случчына паўстала за незалежнасць Беларусі. Простыя сяляне сфармавалі два палкі і месяц стрымлівалі націск бальшавіцкіх войскаў. Менавіта 27 лістапада найбольш заслугоўвае быць дзяржаўным святам – Днём абаронцаў Айчыны. Віншую патрыётаў з Днём Герояў! Жыве Беларусь!

