Ліст з Бацькаўшчыны
Нашу газету “Народная Воля” смела можна назваць равесніцай незалежнасці Беларусі. Заснаваная амаль 25 гадоў таму, яна з першых выпускаў стала пазіцыяніраваць сябе як нацыянальнае незалежнае выданне з непрадузятай, прынцыповай і адначасова ўзважанай пазіцыяй, якое прапануе сваім чытачам толькі праўдзівую інфармацыю. А праўда, як вядома, часам з’яўляецца нявыгаднай і нязручнай. Менавіта таму нас неаднойчы спрабавалі закрыць…

