Ліст з Бацькаўшчыны

Нашу газету “Народная Воля” смела можна назваць равесніцай незалежнасці Беларусі. Заснаваная амаль 25 гадоў таму, яна з першых выпускаў стала пазіцыяніраваць сябе як нацыянальнае незалежнае выданне з непрадузятай, прынцыповай і адначасова ўзважанай пазіцыяй, якое прапануе сваім чытачам толькі праўдзівую інфармацыю. А праўда, як вядома, часам з’яўляецца нявыгаднай і нязручнай. Менавіта таму нас неаднойчы спрабавалі закрыць – газету шмат гадоў даводзілася друкаваць і ў Літве, і ў Смаленску. Але кожны раз мы адстойвалі сваё права на жыццё. У гэтым вялікая заслуга не толькі рэдакцыі газеты, але і нашых чытачоў, для якіх “Народная Воля” за гэтыя гады стала значным і любімым выданнем. Нас падтрымлівала і міжнародная супольнасць.

Сёння “Народная Воля” – самая ўплывовая, самая аўтарытэтная недзяржаўная грамадска-палітычная газета, якая займае другую пазіцыю па тыражы пасля праўладнай “Советской Белоруссии”, падпіска на якую праходзіць у прымусовым парадку.

Дарагія суайчыннікі, землякі! Калі Вы хочаце ведаць, што адбываецца на вашай Радзіме, у Вас ёсць магчымасць атрымліваць поўны нумар выдання ў дзень выхаду і нават да таго, як ён будзе аддрукаваны ў друкарні. Для гэтага мы прапануем Вам падпісацца на электронную версію газеты ў фармаце PDF. У такім выпадку Вы не толькі станеце ўладальнікам аператыўнай інфармацыі, але і акажаце вялікую матэрыяльную падтрымку нашай газеце, якая нясе выдаткі з-за дыскрымінацыі з боку ўлады.

Прашу Вас праявіць актыўнасць і звярнуцца з такой жа прапановай да родных, сяброў, калег у той краіне, дзе Вы пражываеце. Кошт электроннай падпіскі: 7,20 бел.рубля ў месяц. Гэта крыху больш за 3 долары. Вы можаце падпісацца на месяц, на квартал (21,6 бел. руб.) ці адразу на паўгода (43,2 бел. руб.). Спадзяюся, што такія сумы не стануць для Вас занадта вялікімі. Аплачваць падпіску можна любымі банкаўскімі картамі праз сістэму WEBPAY.  Пакрокавая інструкцыя прыкладаецца.

Больш за тое, шмат цікавай інфармацыі вы можаце знайсці на сайце выдання: https://www.nv-online.info. Але звяртаю вашу ўвагу: электронны рэсурс і газета – розныя інфармацыйныя крыніцы. Сайт з’яўляецца ўсяго толькі электронным дадаткам газеты.

Таксама я запрашаю да творчага супрацоўніцтва: кожны з Вас можа стаць аўтарам артыкула як у газеце, так і на сайце. Нам цікава ведаць, як складваюцца Вашы лёсы і што Вы думаеце пра падзеі, якія адбываюцца на Радзіме. Словам, наша сяброўства можа быць плённым ва ўсіх кірунках.

Вельмі спадзяюся, што Вы прадэманструеце згуртаванасць і жаданне сябраваць з намі дзеля роднай Беларусі.

З павагай –

Іосіф СЯРЭДЗІЧ,
заснавальнік, выдавец і
галоўны рэдактар
газеты “Народная Воля”.