
Прэзыдэнт Егіпту пра байкот выбараў у Беларусі
Не, шаноўны (ці ня надта) Абдэль Фатах Ас-Сісі нічога наконт байкоту беларускіх выбараў не казаў, нават падчас нядаўняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Але некаторыя егіпецкія электаральныя практыкі зьяўляюцца, на мой погляд, важкім аргумэнтам у беларускіх спрэчках пра ўдзел і байкот. Які цэнтральны аргумэнт прыхільнікаў байкоту? Яўка – аснова легітымнасьці аўтарытарнага ўладара, галоўнае апірышча яго ўлады…