Трохпрацэнтоваму хочацца, каб усё было, як ў 2015 – “без шума і пылу”

Вельмі трохпрацэнтоваму хочацца, каб усё было, як ў 2015 – “без шума і пылу”. А спосаб маецца толькі адзін: хапаць і зачыняць.
 
Па ўсёй краіне прусакі забегалі, замітусіліся, загады галоўнага выконваюць: “народец в городішке” каб не высоўваўся нікуды, акрамя веладарожак хіба.
 
Мне, канешне, падабаецца падыход нашых мужных і мудрых праваахоўнікаў, шырыня і палёт думкі. Напрыклад, хто б дадумаўся ператрус на восем аўто праводзіць у хаце блогера, які, нібыта, звычайны хуліган, – выключна законным дзеянням праваахоўнікаў не падпарадкоуваецца. У хаце маладая жанчына – прэтэндэнтка на кандыдата, між іншым, з дзецьмі. Жонцы не паведамляюць, дзе чалавек, мабыць, самі не ведаюць, дома прыйшлі шукаць. Акурат так і трэба па справе аб “непадпарадкванні” – хату ператрэсці. Што знайсці мараць? Тое, што самі пакладуць?
 
Прыблізна так, як у мяне ў кішэні у 2010-м шукалі тыя дзесяткі тысяч завостраных метлічных штыроў, што я з Плошчы знесла. (Дагэтуль не магу дараваць, што мне іх не вярнулі – уяўляеце, які шыкоўны плот ужо б вакол маёй хаты стаяў. Вечны!)
За маімі сябрамі і калегамі палююць па ўсёй краіне, верагодна, тымі самымі фашыстамі нас прызначылі, “з засучаным рукавамі”.
 
Сёння па тэлефону запрашалі мяне неўстаноўленыя асобы ў Ленінскі РУУС “по событиям 31 мая”. Думала, мо, тых бандытаў знайшлі, якія Статкевіча пасярод горада выкралі, на тэрыторыі Ленінскага раёну. Запыталася. Ан не, “работают”, не знайшлі. Камароўка іх цікавіць. Пікет перадвыбарчы зараз “событіямі” называецца. Сказала, што пагаворым, калі бандытаў знойдуць.
 
Калі шчыра, то адзіны від подпісаў, якія зараз варта збіраць, як па мне – подпісы за адстаўку. “Народ просіць – сыходзь!” Альбо, хаця б, паказваць, колькі нас, якія у сваёй краіне хочуць быць народам.
 

Не спыняйцеся!

М. Адамовіч

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА