01.05.2025 года наша каманда афіцыйна звярнулася да Саюза журналістаў Літвы (Lietuvos žurnalistų sąjunga) і Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) у сувязі з публікацыяй паклёпніцкай і непраўдзівай інфармацыі пра нашу актывістку Святлану Галузу ў інтэрнэт-выданні «Наша Ніва».
Гэты матэрыял парушае асноўныя прынцыпы журналісцкай этыкі, замацаваныя ў Этычным кодэксе журналістаў і выдаўцоў Літвы, а менавіта:
– прынцып дакладнасці і адпаведнасці фактам;
– прынцып павагі да чалавечай годнасці і абароны рэпутацыі;
– прынцып прафесіяналізму і адказнасці за публічную інфармацыю.
Зварот накіраваны з мэтай:
1. Даць ацэнку адказнасці журналістаў і рэдактараў за публікацыю дадзенага матэрыялу.
2. Вынесці публічную выснову аб парушэнні прафесійных і этычных стандартаў.
3. Рэкамендаваць выданню «Наша Ніва» прынесці публічныя прабачэнні і ліквідаваць парушэнні.