«Я не жывёла, якой можна проста гандляваць»У інтэрв’ю нямецкаму выданню DIE ZEIT Мікалай Статкевіч у…

«Я не жывёла, якой можна проста гандляваць»

У інтэрв’ю нямецкаму выданню DIE ZEIT Мікалай Статкевіч упершыню падрабязна расказаў, як у верасні 2025 года адмовіўся пакінуць Беларусь, нягледзячы на тое, што яму прапаноўвалі свабоду.

Паводле слоў палітыка, яго разам з яшчэ 51 палітвязнем вывезлі да літоўскай мяжы ў рамках дамоўленасцяў паміж Лукашэнкам і адміністрацыяй Дональда Трампа. Але Мікалай Статкевіч адразу заявіў, што не дазволіць прымусова вывезці сябе з уласнай краіны.

«Я ж не жывёла, якой можна проста гандляваць!» — так ён патлумачыў сваё рашэнне.

Калі аўтобус ужо перасёк беларускую мяжу, Статкевіч выбіў дзверы і вярнуўся назад. Ён успамінае, што больш за ўсё баяўся не таго, што яго зноў арыштуюць, а таго, што праз праблемы з сэрцам не хопіць сіл выбрацца з аўтобуса.

Пасля гэтага амерыканскі дыпламат яшчэ спрабаваў пераканаць яго з’ехаць. Але адказ быў адназначны: «Вам патрэбны толькі добры PR, а я дзеля гэтага павінен адмовіцца ад сваёй Радзімы? Не, гэтага я дакладна не зраблю!»

За сваю адмову Статкевіч заплаціў высокую цану. Яго вярнулі ў калонію, дзе пазбавілі неабходных лекаў. Пазней, ужо ў турэмным шпіталі, лекары паведамілі, што менавіта гэта стала адной з прычын інсульту.

«Якімі б жорсткімі ні былі абставіны, чалавек заўсёды мае выбар», — кажа Мікалай Статкевіч.

Ён таксама адзначыў, што пасля гэтага выпадку беларускіх палітычных зняволеных пры вызваленні больш не высылаюць з краіны прымусова. Хоць многія з іх і застаюцца пад жорсткім кантролем рэжыму.

Поўнае інтэрв’ю можна прачытаць па спасылцы.

Mikalaj Statkewitsch: »Lukaschenko schläft nachts schlechter als ich«

Der belarussische Oppositionelle Mikalaj Statkewitsch saß jahrelang in Haft. Er blieb auch danach im Land. Ein Gespräch über Freiheit, Liebe und den Mut, weiterzumachen.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА