10 кастрычніка ў Вільні літоўскі прафсаюз Salidarumas арганізаваў і правёў канферэнцыю”Падтрымка бел…

*

10 кастрычніка ў Вільні літоўскі прафсаюз Salidarumas арганізаваў і правёў канферэнцыю
“Падтрымка беларускіх работнікаў і бежанцаў у Літве”.
Удзельнікамі канферэнцыі былі
прадстаўнікі прафсаюзаў Літвы, Беларусі і іншых краін, літоўскія чыноўнікі з міграцыі, службы занятасці, МУС да ўзроўню віцэ-міністра, прадстаўнікі беларускай дыяспары.
Асноўнай тэмай была прэзентацыя даследавання аб становішчы і працоўных адносінах беларусаў у Літве.
Даследаваліся тры групы беларусаў: палітычныя мігранты, эканамічныя мігранты і мігранты, якія рэлацыраваліся разам са сваёй кампаніяй. Даследаванне максімальна карэктнае і з пазітыўнай накіраванасцю.
На аснове даследавання зроблены высновы і рэкамендацыі для паляпшэння становішча беларусаў як мясцовым уладам, так і самім беларусам.
Адна з асноўных высноваў больш актыўна выкарыстоўваць магчымасці прафсаюзаў для абароны сваіх правоў.
Тым больш, што літоўскі прафсаюз унёс змены ў свой статут і зрабіў магчымым сяброўства замежных грамадзян.
Вось такая Літва зараз. З аднаго боку ўзмацнення жорсткасці міграцыйнага заканадаўства, з другога працягванне рукі дапамогі для палягчэння жыцця, працоўная салідарнасць.
Галоўнае ж для беларусаў – вучыцца адстойваць свае правы законнымі спосабамі, а не залазіць у звыклы кокан “А можа так і трэба” і лаяць уладу па “кухнях”.
Падзяка Salidarumas і асабліва pania Jovita Pretzsch і яе калегам за цудоўнае мерапрыемства і магчымасць пачуць адзін аднаго.

About The Author