А. Круткін: Лятучая сотня

Рэвалюцыйную сітуацыю ў Беларусі раскачаць, на мой погляд, не так і складана. Патрэбна 100 адмарожаных (у добрым сэнсе гэтага слова) маладых актывістаў.

Выдаць ім па 100 долараў на 30 сутак (на бутэрброды і каву) і грошы на праезд па Беларусі (хаця могуць і аўтастопам). А іх задача – разбіцца на групы па 5 чалавек (напрыклад, 20 груп) і рабіць налёты на райцэнтры.

Фігачыць апазыцыйныя графіці, заклейваць кожны слуп кожнага мястчэка налепкамі, раскідваць улёткі па паштовым скрыням. Выходзіць да райвыканкамаў з расцяжкамі кшталту “Стоп дыктатура!”, вывешваць на шматпавярхоўках сцягі. Ну, і перыядычна сядзець на сутках. На кожную з 5 груп – па два каардынатара. То бок 8 каардынатараў па краіне. Кожныя з гэтых 25-ак дзейнічаюць аўтаномна. Галоўнае каб гэтыя людзі не галадавалі і не клапаціліся, што іх могуць звольніць з працы. І не баяліся сядзець. А начавалі напрыклад, з мая па верасень у намётах у прыгарадных лясах. Мабільнымі тэлефоны не карысталіся. Толькі для сувязі з журналістамі і праваабаронцамі ў выпадку затрыманняў. З каардынатарамі сувязь падтрымлівалі бы раз на 7 сутак у вызначаным загадзя месцы.

А.Круткін, 03.03.2018.