Зміцер Паліенка брутальна затрыманы па крымінальнай справе
У Мінску каля дзясятай гадзіны раніцы 20 сакавіка ў сваёй кватэры быў затрыманы актывіст і былы палітвязень Зміцер Паліенка. Яго падазраюць у здзяйсненні злачынства па артыкуле 339, ч.3 КК РБ (“Асабліва злоснае хуліганства”). Падрабязнасці затрымання ПЦ “Вясна” распавяла сяброўка Змітра Наста Гусева. “Каля 10 ранку ў кватэру брутальна ўварваліся людзі з аўтаматамі, ў бронекамізэльках і…