Беларуская апазіцыя заклікае байкатаваць «выбары».

*

Беларуская апазіцыя заклікае байкатаваць «выбары». Штаб Ціханоўскай заклікае галасаваць. Партыі «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча, «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», а таксама аргкамітэт па стварэнні партыі «Краіна для жыцця» выступілі з заявай у сувязі з прызначэннем даты прэзідэнцкіх «выбараў». Яны заявілі, што не будуць прымаць удзел у фарсе.

«Мы не прымаем удзел у фарсе! Няма гучных лозунгаў для краіны, якая пагрузілася ў цемру. Наш заклік – Жывіце. Кожны дзень, кожную хвіліну, бо гэта галоўная каштоўнасць. Няма ніякіх «дат». Перамагае Праўда і Вера, дадзеныя Богам. Не рызыкуйце самым каштоўным. Жыве Беларусь!» — гаворыцца ў сумеснай заяве.

Офіс Святланы Ціханоўскай тым часам заклікае забяспечыць яўку лукашыстам і «галасаваць супраць усіх». Нагадаем, «прэзідэнцкія выбары» прызначаны на 26 студзеня 2025 года.

About The Author