20-22 снежня 2024г.
Марока. Рабат
Сацыялістычны Інтэрнацыянал уважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі і зноў заяўляе пра поўную салідарнасць з беларускім народам, які пакутуе ад дыктатарскага рэжыму. Мы цалкам падтрымліваем барацьбу народа Беларусі за свабоду і дэмакратыю ў вельмі складаных умовах. Адзначаем, што сітуацыя ў краіне істотна абвастрылася пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка падтрымаў расейскае ўварванне ва Украіну і выкарыстанне беларускай тэрыторыі ў гэтых мэтах: узмацніліся ўзровень і жорсткасць рэпрэсій, улады выкарыстоўваюць незаконныя метады барацьбы са сваімі палітычнымі апанентамі. . Уведзена практыка «завочных» судоў, масавай канфіскацыі маёмасці і пазбаўлення грамадзянства апанентаў, якія пакінулі краіну. СІ выказвае салідарнасць і падтрымку партыі «Народная Грамада», паўнапраўным сябрам СІ, якая, нягледзячы на працяглы пераслед яе сяброў, працягвае змагацца за аднаўленне дэмакратыі ў Беларусі. Мы вельмі занепакоеныя адсутнасцю навін пра лідэра партыі «Народная Грамада» МІКАЛАЯ СТАТКЕВІЧА, які з 09.02.2023 знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі амаль два гады – 680 дзён. Ёсць асцярогі, што яго можа ўжо не быць у жывых.
Патрабуем неадкладна забяспечыць Мікалаю Статкевічу сувязь з роднымі і адвакатам. СІ патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Статкевіча, генеральнага сакратара партыі Сяргея Спарыша, сябраў Народнай Грамады і ўсіх беларускіх палітвязняў. Мы патрабуем павагі да правоў чалавека і вяршэнства закону, а таксама свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі без усялякіх умоваў. Перамовы з рэжымам абсалютна бессэнсоўныя, калі яны не прывядуць да неадкладнага вызвалення палітвязняў і рэальных крокаў па перадачы ўлады свабодна абраным прадстаўнікам народа і аднаўленню дэмакратыі. Улічваючы ўсё гэта, Сацыялістычны Інтэрнацыянал уручае прэмію імя Хасэ Франсіска Пенья Гомеса лідэру партыі «Народная Грамада» Мікалаю Статкевічу
Партыя Народная Грамада шчыра дзякуе ўкраінскай дэлегацыі, асобна Олені Скоморощенко за прадстаўленне інтарэсаў беларускага боку.