Віншую ўсіх, хто цэніць свабоду, з чарговай гадавінай Дня годнасці!
Вечарам 19 снежня 2010 года каля 100 тысяч Грамадзян краіны выйшлі ў цэнтр Мінска, каб пратэставаць супраць фальсіфікацыі прэзідэнтскіх “выбараў”.
Нягледзячы на спробы прынізіць яе, гэта падзея назаўсёды застанецца ў гісторыі Беларусі, як доказ прагі нашага народа да свабоды.
Такія дні фармуюць нацыю і вызначаюць яе дух.
Слава героям Дня Годнасці!
Жыве Беларусь!
Мікалай Статкевіч