European Parliament Brussels.

*

European Parliament
Brussels, Belgium

Прынялі ўдзел у канферэнцыі беларускіх палітычных партый у Брусэлі. Тэма “Народнай Грамады” нязменная, на працягу доўгага часу – беларускія палітычныя зняволеныя, таксама як і спосабы іх вызвалення. Толькі ўзмацненне ціску на рэжым з прывязкай новых санкцыяў да вызвалення палітвязняў.
Нашае меркаванне супадае з меркаваннем большасці еўрапейскіх палітыкаў у Еўрапарламенце. Меркаванне “плакальшчыкаў за рэжым” і за “гандаль палітвязнямі” становіцца таксічным і маргінальным, нягледзячы на ​​шматгадовыя паездкі па высокіх кабінетах у Еўропе і Амерыцы вядомых усім асоб.
Наша апанентка у Еўрапарламенце ад арганізацыі “бабарыканцаў” выглядала бледна.
Мадэратар панэлі Наталля Радзіна пераканаўча расставіла ўсё па месцах.
Рэакцыя еўрапейцаў паказала, што ў новы склад Еўрапарламента прайшлі людзі, гатовыя больш жорстка змагацца з рэжымамі ў расіі і Беларусі.
І не толькі выразам “заклапочанасці”.
І гэта дае беларусам надзею.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

About The Author