“Калі зняць санкцыі, то рэпрэсіі ў Беларусі не скончацца ніколі”. Кажа ўдзельнік пікету ля амбасады ЗША ў Вільні. Там 17 лютага, у Дзень прэзідэнта, які адзначаецца ў ЗША ў гэтае чысло, былыя беларускія палітвязні зладзілі невялікую акцыю.
Яна была прымеркаваная да перамоваў амерыканцаў з Лукашэнкам наконт палітзняволеных у Беларусі
Трамп можа аказаць на Лукашэнку такі ціск, што ён вызваліць гэтых палітвязняў за адзін дзень без ніякіх умоваў. Як ён зрабіў з Мексікай, таксама ён можа дамагчыся гэтага ад Лукашэнкі. Але калі там свае на гэта погляды, то сёння ў нас два патрабаванні. Першае, гэта вызваленне ўсіх палітвязняў без выключэнняў. І другое, гэта спыненне рэпрэсіяў у Беларусі.
Як зазначае Аляксандр Андрушкевіч, ён будзе ладзіць пікеты ля амбасады ЗША ў Вільні чатыры дні. Ён запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў далучацца да яго а 12.00.