Мікалай Статкевіч: Плошча годнасці

19 снежня 2010 года дзесяткі тысячаў беларусаў выйшлі ў цэнтр Мінска, каб выказаць сваё абурэнне чарговым выбарчым фарсам, якім Лукашэнка падмяніў сапраўдныя прэзідэнтскія выбары.

Па аператыўным ацэнкам розных СМІ ў дэманстрацыі да плошчы Незалежнасці бралі ўдзел ад 85 да 100 тысяч чалавек. Абураныя захопам улады на чарговыя 5 гадоў дэманстранты разбілі некалькі дзвярэй Дома ўрада.

Героям Плошчы-2010 тады не ўдалося прадухіліць асабліва цяжкае злачынства – працяг дзяржаўнай улады незаконнымі сродкамі. Але яны абаранілі гонар нашай нацыі. Яны далі і даюць запалоханаму народу прыклад чалавечай годнасці.

Зараз ненавідзімы народам самазванец банкрутуе і пачынае прадаваць нашу краіну. Прыйшоў час адхіляць злодзея, забойцу і здрадніка ад улады.

Плошча-2020 будзе пераможнай.

Слава героям!
Жыве Беларусь!

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА