Мікалай Статкевіч: Захаваць “Хартыю” для нашай барацьбы

Сённяшні свет вяртаецца да прынцыпу “кожны сам за сябе”. Спадзяюся, што часова. Але зараз лёс слабых нацый у гэтым свеце незайдросны. Іх інтарэсамі грэбуюць, іх прадаюць і мяняюць. Ад слабых дзяржаў зноў адрэзваюць кавалкі больш моцныя суседзі. А некаторых нават спрабуюць забраць цалкам.

Наша дзяржава належыць да ліку апошніх. Дыктатар, якога мы пусцілі да пасады прэзідэнта Беларусі чвэрць стагоддзя таму, ужо даўно заклаў яе Маскве за грошы на ўтрыманне ўлады над намі. Якраз зараз ад яго патрабуюць аддаць закладзенае.

Захаваць сваю дзяржаўнасць і вярнуць свабоду мы здолеем толькі тады, калі аб’яднаемся ў барацьбе за гэтыя мэты. Калі станем нацыяй з моцным духам.
Неабходная ўмова для аб’яднання і поспеху – незалежныя крыніцы інфармацыі, якія асвятляюць падзеі з пункту гледжання нашых нацыянальных інтарэсаў, якія стаяць на баку нашай свабоды і незалежнасці.

На жаль, такіх СМІ засталося не шмат. Некалі незалежныя выданні зараз звязаны самацэнзурай і ператварыліся ў летапісцаў “правячай сям’і”. Дастаткова паглядзець на пералік назваў матэрыялаў на іх старонках, каб гэта зразумець.

Але ёсць беларускія незалежныя медыі, якія працягваюць сваю місію. Якія супрацьстаяць афіцыёзнай хлусні і інфармацыйнай агрэсіі з Усходу.

Бясспрэчным інфармацыйным лідэрам барацьбы за свабоду і незалежнасць Беларусі з’яўляецца сайт “Хартыя-97”. Недарэмна яе каманду так ненавідзіць рэжым. Недарэмна яе лідэраў забівалі, ламалі ў турмах. Недарэмна “Хартыю” блакуюць, каб беларусы не мелі доступа да яе.

Я не ведаю, што польскія палітыкі адрымалі ад беларускага рэжыму за адмову ад падтрымкі некалі запрошанай імі да сябе “Хартыі”. Але ўпэўнены ў адным – яны адмовілі ў падтрымцы не толькі аднаму інфармацыйнаму рэсурсу. Насамрэч яны адмовілі ў падтрымцы барацьбе беларусаў за свабоду і незалежнасць сваёй краіны.

Цяпер усё будзе залежыць толькі ад нашай уласнай згуртаванасці, ад нашай здольнасці абараніць і вызваліць сваю краіну. Праявай гэтага для мяне будзе тое, ці здолеем мы на свае ўласныя грошы захаваць для нашай барацьбы “Хартыю”.

Паведамляю пра свой намер перавесці на рахунак “Хартыі” палову сваёй вайсковай пенсіі. Заклікаю патрыётаў Беларусі ўратаваць “Хартыю”, каб захаваць і павялічыць нашы сілы для перамогі.

Жыве Беларусь!

М. Статкевіч

РАСЧЕТНЫЙ МУЛЬТИВАЛЮТНЫЙ СЧЕТ ДЛЯ ПОЖЕРТВОВАНИЙ:

Название банка:Bank Millennium S.A.

Адрес: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 2202 0000 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Название владельца счета: Fundacja “KARTA ‘97”

Назначение платежа: Darowizna na cele statutowe

Связаться с “Хартией” можно по адресу [email protected]

About The Author