Міжнародная салідарнасць.

*

Міжнародная салідарнасць.
На праходзячай у Рабаце (Марока) Радзе Сацыялістычнага Інтэрнацыянала прапановы Народнай Грамады атрымалі падтрымку ад украінскіх сацыял-дэмакратаў.
На жаль, прадстаўнікі Народнай Грамады не змаглі ўдзельнічаць у Радзе па меркаваннях бяспекі.
Марока не ўваходзіць у спіс бяспечных краін для палітычных беларусаў.
Але, маючы добра наладжаныя сяброўскія адносіны з украінскай сацыял-дэмакратычнай партыяй, яны далі ім права прадстаўляць інтарэсы беларускіх сацыял-дэмакратаў на міжнароднай арэне.
І частка выступлення прадстаўніка Украіны была прысвечана становішчу ў Беларусі, беларускім палітычным зняволеным і Мікалаю Статкевічу ў прыватнасці.
“Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць”.
Лозунгі сацыял-дэмакратыі ў дзеянні.
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

About The Author